четверг, 27 октября 2016 г.

Адкуль у вёскі імя?


Пост па запытах вучняў. Мабыць, вывучаюць зараз гэтую тэму. Звоняць, пішуць з просьбай аб дапамозе. Калі ласка!
Адкуль назва ў вёскі?
Сярод густых лясоў і непраходных балатоў Мінскай губерніі, размясціліся Парыцкая і Чэрнінская воласці (у складзе Бабруйскага павета). Так сталася, што гэтыя мясціны не занатаваныя падрабязна ў пісьмовых крыніцах. Лясы тут займалі 60 % ад усёй плошчы. Іх мянялі цяжкапраходныя балоты. З-за вялікай колькасці лясоў і балот у гэтым кутку Беларусі ворныя землі складалі толькі 20% агульнай прасторы.
Зараз цяжка дакладна сказаць, хто і калі   ўпершыню пасяліўся ў гэтых мясцінах, на правым беразе ракі Іпа.  Хто першы пабудаваў  хату, распрацаваў сярод балот зямлю, каб засеяць яе зернем.
Праз вёску Дуброва праходзіла дарога. Па лясістай, балоцістай і маланаселенай мясцовасці ішла яна на Мазыр і далей на Жытомір. Яе перасякалі мноства дробных рачулак і безназоўных ручаёў, якія ў час веснавых і асенніх разліваў нярэдка затаплялі дарогу. Вялікага тарговага руху па гэтай дарозе не было. Па ёй ездзілі гандлёвыя людзі, ганчары, дзегцяры, карабейнікі. Яны забеспечвалі насельніцтва рознымі галантарэйнымі таварамі, посудам, смалой, дзёгцям. Такім чынам, умовы нашай мясцовасці былі маласпрыяльнымі для гаспадарчай дзейнасці
Звычайна, узрост населенных пунктаў адлічваецца ад першай згадкі ў летапісах, або іншых пісьмовых крыніцах.
1592-гі год, канец 16 стагоддзя — у гэтым годзе ўпершыню ў пісьмовых крыніцах узгадваецца вёска Дуброва. Крыніца гэта — “Вялікі гістарычны атлас Беларусі”. На ім пазначана вёска Дуброва ў дзяржаўным уладанні.
Як вядома з гістарычных звестак, Дуброва не ўваходзіла ў склад памешчыцкіх маёнткаў, а была дзяржаўнай. У той час як суседнія вёскі (Язвін і Вялікі Бор) служылі прыгону парыцкіх памешчыкаў Пушчыных. Дуброўская зямля была нізкага разраду: на ёй раслі лес, хмызнякі. Значная частка тэрыторыі была забалочана да непраходнасці.Таму ў барацьбе за выжыванне сяляне, якія былі дзяржаўнымі, імкнуліся пашырыць плошчы зямлі і сенажацяў. На ўскраінах лясоў раскарчоўвалі хмызнякі і сеялі хлеб, бульбу.
Адсюль вакол вёскі мноства хутароў і урочышч, маючых назвы ад імён, прозвішчаў тых людзей, якія там жылі (Дзяркачоў Рог, Бацянаў Рог, Масцішча, Вяльчо, Бугаў, Сецішча і інш.)
У кожнай вёскі ёсць свая гісторыя, ёсць яна і ў нашай Дубровы. Гэтую мілагучную назву вёска, хутчэй за ўсё, атрымала за тое, што ў гэтых месцах было шмат дубоў. Тое, што дубоў вакол вёскі было калісьці шмат пацвярджаюць успаміны старажылаў.  У 20-я гады 20 ст. —  ва ўрочышчы Брышча (“мокрае месца”)  на захад ад Прытыкі, раней было паселішча, бо засталася дарога, насып. Там раслі дубы, казалі,  штук  мо 300. Іх выразалі ў 20-я гады мінулага стагоддзя і вывезлі ў Нямеччыну. Пні карчавалі, па лесе знаходзілі косы, сярпы, цапы. Потым калгас там проса сеяў.  У войну яшчэ штук 100 дубоў было.
 “Цяжкім было наша жыццё. Да рэвалюцыі сяляне мелі па вузенькай палосцы зямлі. Не ў кожнага быў конь. Ураджаі збіралі такія, што хлеба не хапала нават на поўгода. Многія жыхары Дубровы і навакольных вёсак працавалі плытагонамі. Сплаўлялі лес аж да дняпроўскіх парогаў. Адтуль даводілася ісці дадому пешшу”.
Тое, што дуброўцы наймаліся плытагонамі, таксама гаворыць пра тое, што лесу было шмат, лепшы сплаўлялі на рацэ за мяжу.
Іпа гэтая рачушка з даўніх часоў выконвала ролю мясцовага шляху зносін паміж жыхарамі берагоў Прыпяці і насельніцтвам падбярэзінскіх прастораў. Гэта быў адзіны тарговы шлях у даннай мясцовасці. 
Іпа —  чаму так названа рака? Навуковае меркаванне назвы ракі такое: адзін з варыянтаў геаграфічнага тэрміну “іпа” — балотная вада. Трэба меркаваць, што назва яе мае фінскае паходжанне, аб чым сведчаць падобныя назвы, а таксама прозвішчы на тэрыторыях, заселянных фінскімі народамі (Эстонія, Фінляндыя). Рака Іпа струменіць на поўдзень да галоўнай палескай ракі Прыпяці.

Але колькі б мы не меркавалі аб паходжанні ракі, ў вёсцы ёсць свая легенда: невялікая рачулка брала свой пачатак з-пад куста ліпы і таму назва Іпа.
З лепапісу вёскі Дуброва, Светлагорскага раёна.

автор блога Людмила Бусел, 27.10.2016, ссылка при использовании обязательна!

Комментариев нет:

Отправить комментарий