среда, 31 января 2018 г.

Судьбы наших земляков: Дайнеко Ольга Антоновна

Судьбы наших земляков: Дайнека Вольга Антонаўна (1919-2014), 95 лет, старожил

Калі расказваць пра лёс гэтай жанчыны, то ён падобны на лёс многіх беларускіх жанчын яе пакалення.  95  гадоў пражыла ў Дуброве Дайнека Вольга Антонаўна. Год нараджэння — 1919.  Тут нарадзілася, тут хрысцілася, тут вучылася, тут замуж пайшла … Зараз, калі ўспамінае пра жыццё, дык кажа: “Быццам не са мной ўсё гэта было”. Ўсё жыццё цяжка працавала, выконвала самую розную працу: і сеяла, і баранавала, палола, капала, арала, раўняла палі, парушаныя вайной, збірала залу на ўгнаенне. Ўсё было ў яе доўгім і сумленным жыцці.
Была ў жыцці Вольгі Антонаўны гераічная старонка. У маладосці, яшчэ перад вайной, працавала яна ў ахове магазіна ў Мінску, ёй было выдадзена сапраўднае ружжо з баекамплектам. Аднойчы ўночы пачула падазроны шоргат. Зірнула, а гэта злодзей прабраўся ў будынак магазіна, разбіўшы шкло вітрыны, выносіў тавары. Дзяўчына не спужалася, вызвала па тэлефоне міліцыю. Злодзей апынуўся раней судзімы, ён паспеў вынесці некалькі рулонаў тканіны. За геройскі ўчынак Вольга Дайнека была ўзнагароджана 5 метрамі палатна (галубога сацыне´ту).
Так здарылася, што пражыла ўсё жыццё бабуля Вольга адна. Мужык не вярнуўся з фронту, адзіная яе дачушка памерла ў чатырохгадовым узросце, не было тады ні лекаў, ні ўрачоў…
Нават у сваім вельмі сур’ёзным узросце, не сядзела на месцы: і садзіла, і палола, і капала..
Апошні толькі месяц жыла яна ў малодшай сястры Надзеі, чыя хата побач. Яна і сабрала яе ў апошні шлях.
Здавалась бы, адзінокая, вельмі сталага ўзросту жанчына, а на пахаванні было шмат людзей, вянкоў, кветак… Прыехалі ўнукі (сястрыныя, якіх яна лічыла за сваіх), пляменнікі з Мінску, Бабруйску, Светлагорску ...І дзень выдаўся, як на заказ, сонечны, прыгожы, ні ветру, ні снегу з дажджом… Пахавалі ў Дуброве побач з братам..
Правадзілі вельмі дастойна, памінальны абед заказалі ў кафэ, шмат добрых слоў была сказана.
Рассказ о жизни записан в 2011 году Бусел Л.Ф.   Дуброва             
2011 год, май, День деревни, Дуброва                                                                                             

Автор блога Людмила Бусел, 31.01.2018.

Судьбы наших земляков: Бусел Степанида Ефимовна

Бусел Степанида Ефимовна (1919-2009гг)
Бусел Степаніда Яўфімаўна нарадзілася ў 1919 годзе ў вёсцы Дуброва. Тут, як яна сама кажа, і “звекавала”. У маладосці была пявунняй і завадзілай. Ёй заўсёды казалі: “Сцёпа, пачынай!”, і яна зацягвала песню, астатнія падхоплівалі. У 2006-2009гг. Са слоў бабы Сцёпы (Дзюля - вясковая мянушка) сельскі бібліятэкар (Бусел Л.Ф.) запісала шмат песень, якія спявалі колісь ў Дуброве. “Гэтыя песні гучалі колісь на вяселлях, на вячорках, па святах і буднях. Збіраліся мы маладыя ў каго-небудзь у хаце, пралі кудзелю, сучылі ніткі і, каб вяселей было, спявалі. Прадом, бывала, аж губы да крыві папрапрадуем, кастрыцай расцярэбім. Узімку цёмніцца рана, дык збіраемся на вячоркі. Наймаем скрыпача і танцуем. Плацілі гуртам, хто што прынясе, хто яечак колькі, сала, круп. Хлопцы - газы (керасіну), лучыны, каб святло было ў хаце. Да вайны, як царкву пад клуб перадзелалі, плясалі польку там. Толькі чулася: “Полька — улева. Полька — управа!”.    ”
Замуж пайшла за аднавяскоўца, хлопца звалі Міна. Аднойчы дала яму скуру, што падшываюць чабаты, дык у вёсцы сталі смяяцца: “Пасаг папярод сватоў дала”.
Памёр бацька, як было жыць, пайшла на ферму працаваць. “Ах, дзядюхна, я ж нічога не ўмею!”. Але ўсяму навучылася. Свіней даглядала з Марыяй Карпавай.  Добра памятае бабуля Сцёпа, як арганізоўвалі калгас “Чырвоная Дуброва”. Забралі ў іх вала, авечку на калгасны двор. Потым трэба было хадзіць, выпісываць таго вала, каб гной вывезці на поле.  Як баяліся гаспадары, каб не папасьці пад “цвёрдае заданне”, на высылку. Калі не пайшоў ў калгас, запішуць у аднаасобнікі і вышлюць.
Цікава расказвае жанчына пра вяселле сваёй старэйшай сястры Настулі (1913 года нараджэння), ў 16 гадоў замуж пайшла. “Княжы”, дружкі жаніха Сцяпана (сваты) прыехалі з Прудка на конях упрыгожаных. На дугах кветкі прычэпляныя, з “елкай” (ветка, упрыгожаная кветкамі). Ідуць з гармоняю і турэцкім барабанам. Музыка (аднавокі) наёмны граў тры дні на вяселлі. Жылі бедна. Настуля (нявеста) раздала адрэзы тканіны сяброўкам, каб яны маглі іх падарыць маладым на вясяллі. 
Быў такі выпадак з дуброўскай маладой. Здарылася гэта ў 30-х гадах XX стагоддзя.  Калі  вясельная дружына  пераплывала на пароме праз раку Беразіну ў Парычах, каснік* нявесты ўпаў ў ваду.  Усе ахнулі, што нядобры гэта знак. Але жыла тая сям’я доўга і шчасліва. Запісана ў 2005 годзе бібліятэкарам Бусел Людмілай Фёдараўнай ад Бусел Сцепаніды Яфімаўны, 1919 г.н.

Касн´ік* — вузкія стужкі з каляровай тканіны: шаўковыя, баваўняныя з даматканай шарсцінкі.  
Нядоўгім было  замужжа самой бабулі Сцёпы, нават дзяцей не паспелі завесці. Муж яе, Міна, загінуў у войну. Сцепаніде таксама ў войну хапіла гора.
У Сецішч у лесе, у зямлянцы былі. У Вузнаж адправілі варыць, праць (сціраць) салдатам. Удвох з Полькай Пракопавай кажухі панадзевалі і пайшлі. У хатцы там памыліся”.
Перабалела тыфам. “Ляжала на Валу ў шалашы, кідалася ў бяспамяцтве. Троху жар спаў. Зазірнуў ў будан салдат, пытае: “Чаго ляжыш, маладая, ў Дуброве нашы ўжо”. Я паднялася, хоць зусім слабая была і пабрала дамоў, на палку апераючыся. Прытыка гарыць, Марцінаўка відна. Правялі да Марцінаўкі салдаты.  Мінала Мартынаўку, прысела адпачыць каля хат. Мужчыны старыя хамуты шыюць, адзёжы склады, валёнкі, чаботы.  Ногі папухлі, ў лаптях абута. Повар салдат, пабачыў мяне, даў блінца з салам, тук (жыр) так і  капаў з яго.  Паспрабавала есьці, не змагла, хоць даўно нічога не было ў роце. Аддала блін той дзеду, які сядзеў на прысьбе. Такая слабая была, што не было сіл жаваць, сківіцамі варушыць.  У Дуброве на Васілёвай дарозе патруль спыніў. Нашы ў Дуброве, ў Сіняўцы – немцы. Страляюць, фронт стаіць. Грэблю ў тры накаты зрабілі.
У Настулі сястры 4 гады пасля вайны жыла. Карову з бежанцаў прывялі.  “Вось кароўка, картоплікі, будзем жыць!”
 Так яна і пражыла свае доўгае жыццё адна. Весь час працавала ў калгасе -даглядала жывёлу, работала ў паляводстве.
Да самых сталых гадоў бабуля Сцёпа захавала добрую памяць. Памятала вершы са школьных падручнікаў, якія вучыла яшчэ ў маленстве.
Шмат розных песень ведала яна: і вясельных, і вялікодных.
 Чытала кнігі без акуляраў. Даволі рэгулярна прыходзіла ў сельскую бібліятэку. Любіла чытаць кнігі пра вайну, пра Жукава, Ракасоўскага, Брэстскую крэпасць, пісьмы з фронта. У яе самой былі пісьмы з фронту, фатаграфіі ад мужа ў яго штанах схаваныя.   Яны былі закопаныя ў яму на агародзе ў вузле. Потым з ёй былі. Нехта выкраў, пакуль яна хварэла, яны ў карманах  мужніных штаноў былі. А тыя штаны скралі, пакуль хварэла на тыф, разам  з пісьмамі.
Прачытае нешта цікавае ў газеце і расказвае потым суседкам. Апошнюю кнігу “Повесть о Зое і Шуре” не паспела здаць ў бібліятэку, памерла. Не лежала зусім. Зрабілася дрэнна, ўпала даўленне, пазвалі медсястру, тая зрабіла укол. Сядзелі каля яе родныя.  “Ідзіце дадому, мне лепей”. Замкнулі яе ў хаце і пайшлі дамоў, сама адправіла. Уранні прыйшлі, а яна заснула навекі.


 Бусел Сцепаніда Яўфімаўна, (1919 — 2009), адукацыя пачатковая, пенсіянерка, карэнная жыхарка вёскі Дуброва, беларуска.

Сцепаніда Яўфімаўна – жанчына вельмі сталага ўзросту, але жвавая, добра памятае тое, што было вельмі даўно. Баба Сцёпа да гэтага часу (на дзевятым дзесятку свайго веку) добра памятае тыя песні, якія спявала раней. Яна рана засталася ўдавой, муж загінуў ў Вялікую Айчынную вайну. Цяпер таксама жыве адна. Дапамагае пляменніцы і яе дзецям ва ўсіх гаспадарчых і палявых работах. З ежы аддае перавагу ўсяму хатняму, свайму, не ўжывае куплёных  каўбас, есць толькі сала.
         Бабуля Сцёпа расказвае: “Гэтыя песні спявалі колісь на вяселлях, на вячорках, на працы. Збяромся і спяваем, наймалі скрыпача і танцавалі маладыя. На працы таксама шмат спявалі. Здавалася, песня дапамагала рабіць”

“Шмат песен было вясельных. Раней замуж ішлі за таго, каго выбяруць бацькі, ці хто пасватаецца, сільна не перабіралі. Казалі: “Ад перабораў, адны аборы” (завязкі на лапцях). Колісь казалі: ”Злучыў бог з свіннёю, трэба жыць і з ёю.” Вянчаў бацюшка ў царкве.
Закасяне ва двор едуць,
А куркі пад печ бягуць.
Не пужайцеся, куркі,
Мы вас не чапаем.
У вас нявеста ёсць,
Яе выкупаем. (спявалі, калі прыходзілі сватаць)
      
         Калі прыязджалі сваты (дружкі, дружына), наперадзе неслі “елку” – зялёную хвою, упрыгожаную разнакаляровымі стужкамі, папяровымі кветкамі і бохан хлеба. Дзяўчаты імкнуліся зламіць шчычок елкі, каб таксама пайсці замуж. Дружкі баранілі, не давалі гэтага зрабіць. Елка была воткнута ў бохан хлеба.  
                 ***
Наш Васілька, ясны пан.
Як ўехаў ў двор, двор заззяў.
Падыйшоў да акенца, шапку зняў,
Ён сваёй Ганулечцы “Добры дзень” даў.

Добры дзень, дзеванька, сэрца мае,
А ці скучыла, Ганначка, без мяне?
***
Гула пчолка /2 разы
Гудучы паляцела.
Аддай мяне мой бацюхна,
За каго я не хацела.
З кім любілася ды кахалася,
З тым расталася.
А з каго кпіла, смяялася,
За таго папалася.
***
Бывайце здаровы бацьковы парогі
Дзе хадзілі мае босыя ногі.
Болей хадзіці тут я не буду,
Каго я любіла любіці не буду
****
Ля новага калодзезя
 Анютка ваду брала
Ды ў свой бок паглядала.
Набрала два вядзерцы,
Паставіла на калодзезі.
Прыляцелі два галубчыкі,
Сталі тую ваду піці,
Крылейкам аб лёд біці.
Галубчыкі мае сівыя,
Паляціце ў маю старану,
Накажыце майму бацюхну.
Ці я тут запрададзена?
Ці дарам аддадзена?
Калі я запрададзена,
Няхай едуць адкупаюць.
Калі дарам аддадзена,
Няхай едуць адвядаюць.

Сцепаніда Яўфімаўна ўжывае ў сваёй мове такія словы, якіх зараз ўжо не выкарыстоўваюць сучасныя дуброўцы - цётухна, дзядзюхна, свякрухна, цесцюхна, нявехня.
Все эти песни баба Стёпа пела, я очень жалела, что не имела возможности записать на магнитофон. Они ещё долго звучали в моёй памяти.
Записано и обработано в 2006 году Бусел Л.Ф., Дуброва

первая слева Бусел Степанида
Бусел С.Е.

#Судьбы наших земляков: Тукач Григорий Прокофьевич

Воспоминания Тукача Григория Прокоповича, 1936 г.р.
Детские воспоминания Григория Прокоповича (дубровцы зовут его Гриша Марьяччын) отрывочны и бессистемны.
Он с матерью и другими односельчанами были за Бором (д. Великий Бор) в лесу, от войны хоронились.  Потом и туда пришли немцы, они вернулись в Дуброву. В доме нашли убитого (приколотого штыком к полу) деда Кузьму (отца Зиновия Бусла), на печи – застрелянного его сына Андрея и двоих малолетних внуков. В соседнем доме была раненная баба Просья, жена Кузьмы. Завезли убитых на могилки, немецкий офицер был с нами. Там надо было копать могилы. Но, сил и времени на это не было. Мать присмотрела воронку от снаряда, в неё всех положили и закопали. Потом нас повезли в Паричи в лесничество, там, видимо, был какой-то сортировочный пункт. Много было народу. Там умерла раненная баба Просья, похоронили её в Козловке, на могилках. «Потым помню, што былі ў Коўчыцах недзе нядзель дзве. Я браў даёнку (железное ведро) і шоў к добровольцам прасіць яды якой. Яны налівалі мне супу. Аднойчы немяц падазваў мяне: «Ком, ком!», и надзеў мне на галаву тое вядро, даў аплявуху, што я адляцеў пад плот. Потым былі ў Макаравічах пад Бабруйскам. Ноччу там партызаны, а ўдзень – немцы. У хатах па 20 челавек бежанцаў». Ходили с мамой побирались по хатам, где стояли немцы. Однажды, шли возле д. Орсичи, там мост и патруль с собаками, машины крытые стояли. Меня немец за рукав и в машину, а мать оттолкнул. Говорили, забирали детей, чтобы брать у них кровь для раненых. Мать кинулась обратно в село. Нашла коменданта и сумела достать какую-то справку. Немцы выкинули меня с машины. Сильно напала короста. Немецкий врач дал мази коричневой и, как рукой сняло. Тифом переболели. Брат младший Кузя не выжил. После освобождения вернулись в Дуброву, хаты нет. Пошли в Огородники Калинковичского района, там жили после войны. Позже вернулись домой в Дуброву.

Записано библиотекарем Бусел Людмилой 14.01.2015 г.
                                              Тукач Г.П. первый справа, 2012 год

Автор блога Людмила Бусел, 31.01.2018, умер в марте 2018 г.

пятница, 26 января 2018 г.

Народные лекари - знахари: Дуброва, Язвин, Заречье.


Знахарство. Во времена, когда медицина была недоступна, да и не было её вовсе в деревнях, людей лечили травники, шептухи, знахари, народные лекари. Были, оказывается, такие и в наших краях.

У бабы маёй Піліпахі было дзевяць дзяцей. Жыла яна ў Карпілаўцы (паўночна-захадня частка Дубровы). Яна ўмела лячыць, была павітухай (прымала роды). Памятаю случай такі. У Язвін маленькае дзіця моцна плакала, крычала ўдзень і ўночы. Прыехалі за ёй ратунку шукаць. Яна раскруціла яго, а яно ўсё запрэлае. Заварыла яна браташнік (трава лекавая), пакупала (памыла) ў ім тое немаўлятка. Наскубла поўсці (тады ж прысыпак етых не было), пазалажвала пад пахі, у складачкі. Дык цэлыя суткі пасля таго праспало дзяця, атрымаўшы палёгку.
 Быў выпадак у Язвіне. Жыў там знахар (Параскі Келі, Філіпчік (Шчэрбін П.І.) свёкар, бацька яе мужа Аляксея), лячыць умеў, загавары розныя ведаў, на сны закладываў. Здарылася так, што знікла ў яго з селішча свіння. Абшукаліся, нідзе няма. А потым усёж-такі знайшлі яе - у калодзежы ўтапілася. Доўга яшчэ смеяліся з гаспадара, што “усё ведае наперад, а сваёй свінні не ўбачыў”.
Записано мною со слов Сахбиевой Ольги Ивановны, 24.01.2018

Ў Зарэччы таксама жыў знахар. Звалі яго Шчэрбін Іван. Лячыў мясцовых жыхароў травамі, загавары ведаў. Да яго прыязжалі нават з суседніх вёсак.
Автор блога Людмила Бусел, 26.01.2018.

Репрессии 30-х годов 20 века: з летапісу вёскі

Рэпрэсіі 30-х гадоў мінулага веку

Много книг написано на тему репрессий против крестьян, раскулачивания, выселения, лишения... Но одно дело в романе-повести прочитать, а тут люди, которые жили в нашей или соседней деревне... Ещё живы их родственники, внуки и правнуки ищут сведения о своих родных...

30-я гады 20 стагоддзя адзначаны  страшнымі рэпрэсіямі. Даводзіўся план на раскулачванне. Накладывалася “цвёрдае заданне” (план на здачу мяса, зерня, сена) на тых, хто адмаўляўся ўступаць ў калгас. Каб схіліць аднаасобнікаў да ўступлення ў калгасы, рабіліся захады дадатковага эканамічнага ціску на іх, запалохвання людзей.
Падзеі 30-х гадоў не абмінулі  вёску Дуброва і яе наваколлі. Шмат працавітых сялян з семьямі былі высланы, не ўсім ім давялося вярнуцца назад. Не здзейсніўшы ніякіх злачынстваў, гэтыя людзі і іхнія сем’і былі высланы далёка за межы роднага краю. Большасць з іх так і не вярнулася.

1934-37 гг — перыяд сталінскіх рапрэсій. Неіснуючыя антысавецкія арганізацыі. Паламаныя жыцці. Трагічныя лёсы. Па радыё металічным голасам абвяшчалі пра новыя змовы супраць Савецкай улады і доўга зачытвалі спісы “ворагаў народа”. Хаця ў Дуброве не было радыё, але чуткі даходзілі і дасюль.

1935-37 — былі беспадстаўна рэпрэсаваны: у Зарэччы – 10 чалавек, у Дуброве – 22 чалавека, Вялікі Бор – 8. (гл. дадатак “Вярнутыя імёны”, спіс ахвяр беспадстаўных палітычных рэпрэсій 1920-1940гг. Памяць,Светлагорск. Светлагорскі раён. Кн.1, с. 217-220)
 вясной 1933 года, ў красавіку- маі прашлі арэсты ў Дуброве і Зарэччы. Усіх, хто не ўступіў у калгас, а працягваў працаваць ва ўласнай гаспадарцы раскулачылі і выслалі цэлымі сем’ямі.

 1933г Тукач Анисим Сильвестравич, родился в 1901 в Дуброве. Арестован 21.04.1933, 17.05.1933 приговорен к высшей мере наказания. Время и место расстрела неизвестно. Реалибитован 02.12.1963. (кн. Памяць, Т.1, с.218)
Из рассказа дочери репрессированного Друзик Екатерины Анисимовны, 1930 г.р.. “Падлажылі аружые. Прыйшлі арастоўваць, адразу пайшлі ў хлеў і нясуць закручаны ў трапку пісталет. Дык дзед так і сказаў: “Што вы там палажылі, тое і знайшлі”. А яшчэ ўранні дзед, калі ўстаў, пайшоў на двор, прыходзіць ды і кажа бацькам маім: “Нехта ў нас лазіў уночы, сена расцярушана па хляве”.
Арэставалі бацьку, судзілі, выслалі. Маці мая, Алёнкай ўсе яе звалі, ад гора  памяшалася. Я маленькая, а яна мяне не глядзіць, ходзіць абы дзе….”

1933 г Сушкоў Фёдар Яўціхіевіч, нарадзіўся ў 1882 годзе. Працаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 11.02. 1933, 17.05 1933 прыгавораны да ВМП (вышэйшай меры пакарання). Час і месца растрэлу невядомы. Рэалібітаваны 02.12.1963. (кн.Памяць, 1, с.218)
Вясковая мянушка Сушкова Ф.Я. была Валюс. Жыў на хутары ў Вяльчы. Ён быў трохі не ў сабе.  Зрабілі “справу Валюса”, цэлы спісак, группу супраць савецкай ўласці і растралялі.

З успамінаў Сушкова Васіля Іванавіча. “Кулачылі” тых, у каго была моцная гаспадарка. Каб апынуцца ў спісе кулакоў, дастаткова было мець коняў, кароў, свінняў, альбо сваю малатарню, альбо маслабойку, крупадзёрку, ці млын.
ОГПУ людзі расшыфроўвалі так— «О, господи, помоги убежать» і ў другі бок «Убежишь, поймают, голову оторвут»”

“Кулачылі “Тройкі”. У нас гэта былі: Дайнека Іван Пятровіч (мянушка “коўбік”, Друзік Саўка Цімохаў (мянушка “воўк”, старшыня сельсавета), Масальскі Якім Ціханавіч, член сельсавета, Друзік Іван Сямёнавіч (“куплёнік”), Казакевіч, да калектявізацыі быў прэдсядацялем сяльпо.
Недалёка ад царквы жыў па левы бок хадзяін па фаміліі Доўгі Ісак. Крэпкае хазяйства было: каровы, свінні, “вятряк” у яго быў свой. Сам ён быў зусім стары дзед. Сын яго загінуў шчэ ў гражданскую, з нявесткаю жыў. Дык замест яго нявеск у ў Сібір  выслалі (маці бабкі Таццянки, жыла за Шчурихой). Вярнулась праз 3 гады.
У лік рэпрэсіраваных папала сям’я Сушковых. Дзед Сушкоў Рыгор Харытонавіч, 1875 г.н., быў царкоўны стараста Чэрнінскай воласці. Ездзіў на  калясцы, запражонай парай коней. Дзед культурны быў. Абуты ў хату не зайдзеш: канапы, дзіван быў, камод каштанавы, зеркала, іконы на дзве сцяны.  Коней і калёсы забралі, скаціну, зярно. Забралі нават кірзавыя новыя сапагі, што віселі на жэрдцы ля пэчы. Дзеда выслалі ў Казахстан, ў Семіпалацінск, там ён і памёр ад голаду (пісьмо ад яго перадаў Новік з Уюнішч). Рэалібітаваны 02.12.1963.
 Бацьку Сушкова Івана Рыгоравіча (1898 г. н.) таксама забралі. Арыштавалі 1 марта 1933 году. Ён граматны быў, ездзіў у Бабруйск па тавары прамысловыя. Працаваў на ўласнай гаспадарцы. 17.05.1933 зняволены на 10 гадоў лагероў,  у ППЛ (працоўна-папраўчы лагер) без права перапіскі. З 1933 па 1941 гады капаў Беламорканал ў Маскве. Праз 8 гадоў вярнуўся. Памёр ў 1983 годзе.
 Маці — Сушкова Ганна Савельева, засталася адна з чатырмя дзяцьмі. Да 1935 семьі рэпрэсіраваных ў калгас не прымалі. У 1935 маці купіла каня і адвяла ў калгас, тады яе прынялі. Пасля прыслалі ёй паперку, што і дзед і бацька  апраўданыя”.
Тукач Іван Кліменцьевіч, нарадзіўся ў 1891 годзе. Працаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 13.04.1933, 17.05.1933 зняволены на 5 гадоў у ППЛ (працоўна-палітычны лагер). Рэабілітаваны 02.12.1963.
Тукач Іван Кліменцьевіч - бацька Тукач Пелагеі Іванаўны,1928 г.н., Шчэрбін Кацярыны Іванаўны (1926 г.н.), Кохна Агаф’і Іванаўны (1921 г.н.) Калі яго арыштавалі і выслалі  дзяўчынкам было 5, 7, 12 гадоў.  “Як бацьку араставалі, маці не скарылася, наняла граматнага чалавека,  той напісаў прашэнне”, - рассказывала Пелагея Ивановна (по-деревенски Полька).

Тукач Павел Фаміч, нарадзіўся ў 1888 годзе. Працаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 13.04.1933, 17.05.1933 зняволены на 5 гадоў у ППЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.
Жыў у Дайнеках па правы бок (паміж Мішкай Паўлікавым і Алёнкай). Бездетны быў. Здаровы быў, рабацяшчы, агарод толькі засеяў і забралі…

Шчэрбін Тарас Лявонавіч, н. у 1898. Працаваў на ўласнай гаспадарцы ў Зарэччы. Арыштаваны 27.03.1930, 15.04.1930 раскулачаны і высланы ў Сібір. Рэалібітаваны ў 1989.
Родны брат Агаф’і  Лявонаўны Шчэрбін (па мужу Бусел, жыла ў Дуброве), 1895г.н., маці Бусла Тараса Мікітавіча 1930 г.р., бацькі Бусла Міхаіла Тарасовіча, 1960 г.н.
Гл. дадатак “Вернутыя імёны”, кн Памяць,1,с. 217-219
Бусел Зиновий Кузьмич, (1904-1978гг) родился в Дуброве. Дом стоял на левой стороне современной улицы Чэхладзе, в районе теперешнего школьного стадиона. В хозяйстве была ветряная мельница. На ней и работал Зиновий. Весной 1930 года был раскулачен и выслан в Сибирь.
Работал в своём хозяйстве, единоличник. 15.04.1930 раскулачен и выслан в Сибирь. Реабилитирован 11.12.1989 г. кн. Памяць, ч.1, с.217.
Во время Великой Отечественной войны молол хлеб для партизан.
фото
Бусел Зиновий Кузьмич (1904-1978гг)

Записано Бусел Л.Ф. 2012 году со слов Тукача Григория Прокофьевича, 1936 г.р., племянника Бусла З.К.

Жил в д. Заречье в середине 19 века Друзик Исаак  -  зажиточный крестьянин, имел большое, добротное хозяйство.  Не бедно жил и его сын Друзик Евмен Исакович (1881-1965), у него была собственная ветряная мельница. При советской власти в 30-е годы, во времена борьбы с кулачеством, как классом мельницу национализировали. Стала она колхозной собственностью. Разрешили, однако, Евмену работать мельником на его же бывшей мельнице. В годы Великой Отечественной войны, когда пришли немцы в Заречье и выгнали их из хаты, жили в землянке, выкопанной прямо возле дома. (материал переслал правнук Владимир Дацкевич)
В 30-е годы жил в Заречье Шуст Фёдор Левкович. Он учился в Америке в духовной семинарии на священника. Направили работать его в д. Игумен Чернинского района Минской области. При советах коммунисты ему сказали ему: “Отрекись от веры!”. Не отрёкся.  Его увезли, и больше никто его не видел и о нём не слышал. Его дочь вышла замуж за Щербина Никона, талантливого самоучку, которого вместе с братом выслали в Хабаровский край”.
Шчэрбін Нікан Яўціхавіч. Жыў у Зарэччы. У час калектывізацыі раскулачаны і разам з сям’ёй высланы ў Хабараўскі край. Рэалібітаваны ў 1989. Гл. кн. Памяць,1, с. 218
У Зарэччы жылі мастеравітыя браты Сямён, Раман і Нікан Шчэрбіны. У іх “паравік” свой быў, самі змайстравалі.  Стаяў злева на горцы на полі перад Зарэччам. Іх раскулачылі. Прыйшлі, вынялі абед з печы ды пабілі, не далі нават пад’есці. павезлі. Выслалі ў Хабараўскі край разам з дзецьмі малымі (5 дзяцей). Яны ведалі, што на пагібель вязуць. Дзевак трох пабралі з сабой, а хлопцаў у радні часова пакінулі (потым вазіла туды сваячніца, як абустроіліся трохі). Але і там не прапалі. На высылцы Нікан работаў на паравозе, дочкі вывучыліся ў Маскве на ўрачоў, сын Васіль інжынерам быў на Хабараўскім ваенным заводзе. Раман у ссылцы памёр. Паравік іхні аж на сямі валах з Зарэчча перавезлі ў Пятровічы.
Запісана Бусел Л.Ф. ад Сушкова Васіля Іванавіча, у 2000-м годзе, д. Дуброва.
З успамінаў жыхаркі вёскі Язвін бабы Евы. “Замужам была за троху багацейшым, як сама. Прыйшлі кулачыць. З Дубровы Саўка старшыня і кажа: “Каго тут кулачыць? Калыска, трое дзяцей, мужыка забілі.”. Так і адступіліся. А жылося цяжка. Аднойчы вырашыла смерць на сябе налажыць. Сяджу, нічога не бачу, не чую, аддалася, як чорту. Вяроўку завязала, сабой не кірую. А потым, як хто адпіхнуў, пачула галасы на двары, у сябе прыйшла…” Жанчына ведала замовы ад гадаў, каб не пакусалі...
 Запісана ад жыхаркі в. Язвін бібліятэкарам Бусел Людзмілай ў 2005 годзе, д. Язвін.
Не знаю, почему именно сейчас вернулась к этому материалу. Собрано и записано это было давно. Многих рассказчиков уже нет в живых. После серии публикаций в блоге «Судьбы наших земляков», осталось ещё много материала, который, думаю, будет интересен многим. Эмоции не комментирую, всё итак понятно – издевались над собственным народом.

списки репрессированных из книги Памяць, Светлагорск. Светлагорски р-н по Дуброве, Заречью и В.Бору
Ахвяры беспадстаўных палітычных рэпрэсій 1920—1940 гг.
ВЁСКА ВЯЛІКІ БОР

КОХНА Васіль Ісакавіч, н. у 1908. Працаваў старшынёй калгаса «Чырвоны Бор». У 1941 аказваў дапамогу партызанам, у 1943 — дэсантнай разведвальнай групе Чырвонай Арміі. Перадаў партызанам 4 вінтоўкі. У студзені 1944 — праваднік часцей Чырвонай Арміі, быў паранены ў баі. Арыштаваны 09.02.1944, 19.02.1944 ваенным трыбуналам 273 сд зняволены на 20 гадоў у ППЛ з наступным паражэннем у грамадзянскіх правах тэрмінам на 5 гадоў. Вызвалены ў 1955. Рэабілітаваны 07.12.1970.
КОХНА Дзмітрый Стэфанавіч, н. у 1909. Працаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 13.04.1933, 17.05.1933 зняволены на 5 гадоў у ППЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.
КОХНА Каленік Уласавіч, н. у 1873. Праца-ваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 11.10.1937, 26.10.1937 зняволены на 10 гадоў у ППЛ. Рэабілітаваны 26.06.1989.
КОХНА Марк Міканоравіч, н. у 1884. Пра-цаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 16.04.1933, 17.05.1933 зняволены на 10 гадоў у ППЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.
КОХНА Міхаіл Якаўлевіч, н. у 1896. Працаваў у калгасе. Арыштаваны 13.04.1933, 17.05.1933 прыгавораны да ВМП. Час і месца расстрэлу невядомы.. Рэабілітаваны 02.12.1963.
КОХНА Сцяпан Аляксеевіч, н. у 1872. Працаваў цесляром у г. Бабруйску. Арыштаваны 11.10.1937, 26.10.1937 зняволены на 10 гадоў у ППЛ. Рэабілітаваны 26.06.1989.
КОХНА Сцяпан Рыгоравіч, н. у 1872. Працаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 03.09.1937, 18.10.1937 зняволены на 10 гадоў у ППЛ. Рэабілітаваны 09.06.1989.
КОХНА Сямён Цярэнцьевіч, н. у 1921. Пра-цаваў у калгасе. 24.03.1945 зняволены на 3 гады ў ППЛ. Рэабілітаваны 19.05.1995.

ВЁСКА ДУБРОВА

БУСЕЛ Андрэй Іосіфавіч, н. у 1899. Працаваў у калгасе. Арыштаваны 18.03.1933, 17.05.1933 зняволены на 5 гадоў у ППЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.
БУСЕЛ Зіновій Кузьміч, н. у 1904. Працаваў на ўласнай гаспадарцы. 15.04.1930 раскулачаны і высланы ў Сібір. Рэабілітаваньг 11.12.1989.
БУСЕЛ Іван Пракопавіч, н. у1882. Працаваў на ўласнай гаспадарцы. Арышта­ваны 22.03.1933, 17.05.1933 зняволены на 5 гадоў у ППЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.
БУСЕЛ Ігнат Данілавіч, н. у 1878. Працаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 29.03.1933, 17.05.1933 прыгавораны да ВМП. Час і месца расстрэлу невядомы.  Рэабілітаваны 02.12.1963.
БУСЕЛ Кірэй Паўлавіч, н. у 1894. Працаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 01.03.1933, 17.05.1933 зняволены на 10 гадоў у ППЛ. Рэабілі-таваны 02.12.1963.
БУСЕЛ Кліменцій Апанасавіч, н. у 1900. Працаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 23.02.1933, 17.05.1933 зняволены на 5 гадоў у ППЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.
БУСЕЛ Лявонцій Раманавіч, н. у 1900. Пра-цаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 27.03.1930, 15.04.1930 раскулачаны і высланы ў Сібір. Рэабілітаваны 11.12.1989.
ДАЙНЕКА Аляксей Аляксеевіч, н. у 1902. Працаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 17.04.1933, 17.05.1933 зняволены на 5 гадоў у ППЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.
ДАЙНЕКА Рыгор Піліпавіч, н. у 1901. Пра цаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 13.04.1933, 17.05.1933 зняволены на 5 гадоў у ППЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.
ДРУЗІК Андрэй Міхайлавіч, н. у 1893. Працаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 13.04.1933, 17.05.1933 зняволены на 3 гады ў ППЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.
ДРУЗІК Георгій Фёдаравіч, н. у 1884. Працаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 13.04.1933, 17.05.1933 высланы ў Казахстан тэр-мінам на 5 гадоў. Рэабілітаваны 02.12.1963.
ДРУЗІК Іван Цімафеевіч, н. у 1906. Праца ваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 01.03.1933, 17.05.1933 зняволены на 8 гадоў у ППЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.
ДРУЗІК Кліменцій Маркавіч, н. у 1899. Працаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 18.04.1933, 17.05.1933 зняволены на 5 гадоў у ППЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.
СІВАЛАП Васіль Конанавіч, н. у 1898. Пра-цаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 13.04.1933, 17.05.1933 зняволены на 8 гадоў у ПИЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.
СТАСЁНАК Раман Якімавіч, н. у 1906. Пра цаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 22.03.1933, 17.05.1933 зняволены на 5 гадоў у ППЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.
СУШКОЎ Іван Рыгоравіч, н. у 1898. Праца ваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 01.03.1933, 17.05.1933 зняволены на 10 гадоў у ППЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.
СУШКОЎ Рыгор Харытонавіч, н. у 1875. Працаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 28.03.1933, 17.05.1933 высланы ў Казахстан тэр-мінам на 5 гадоў. Рэабілітаваны 02.12.1963.
СУШКОЎ Фёдар Савіч, н. у 1890. Працаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 13.04.1933, 17.05.1933 высланы ў Казахстан тэрмінам на 3 га­ды. Рэабілітаваны 02.12.1963.
СУШКОЎ Фёдар Яўціхіевіч, н. у 1882. Пра-цаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 11.02.1933, 17.05.1933 прыгавораны да ВМП. Час і месца расстрэлу невядомы. Рэабілітаваны 02.12.1963.
ТУКАЧ Анісім Сільвестравіч, н. у 1901. Арыштаваны 21.04.1933, 17.05.1933 прыгавораны да ВМП. Час і месца расстрэлу невядомы. Рэабі-літаваны 02.12.1963.
ТУКАЧ Іван Кліменцьевіч, н. у 1891. Праца-ваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 13.04.1933, 17.05.1933 зняволены на 5 гадоў у ППЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.
ТУКАЧ Павел Фаміч, н. у 1888. Працаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 13.04.1933, 17.05.1933 зняволены на 5 гадоў у ППЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.

 ВЕСКА ЗАРЭЧЧА

ВІКМАН Лізавета Іосіфаўна, н. у 1892 у Пскоўскай губ. Жыла ў в. Зарэчча, працавала настаўніцай. 25.09.1937 прыгаворана да ВМП. Расстраляна 11.10.1937 у г. Бабруйску. Рэабіліта-вана 11.10.1989.
ПІСКУНОЎ Васіль Амосавіч, н. у 1904. Жыў на хутары Фірсаўка, працаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 27.03.1930, 15.04.1930 высланы ў Сібір. Рэабілітаваны 12.09.1989.
ПІСКУНОЎ Пётр Амосавіч, н. у 1894. Жыў на хутары Нова-Фірсаўка, працаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 27.03.1930, 15.04.1930 высланы ў Сібір. Рэабілітаваны 13.12.1989.
ШЧЭРБІН Аляксандр Яўціхіевіч, н. у 1892. Працаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 14.04.1933, 17.05.1933 зняволены на 5 гадоў у ППЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.
ШЧЭРБІН Ігнат Яўціхіевіч, н. у 1875. Пра-цаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 27.06.1939, 17.08.1939 зняволены на 3 гады. Рэа-білітаваны 16.03.1990.
ШЧЭРБІН Нікан. У час калектывізацыі рас­кулачаны і разам з сям'ёй высланы ў Хабараўскі край. Рэабілітаваны ў 1989.
ШЧЭРБІН Павел Іосіфавіч, н. у 1895. Пра цаваў у калгасе «Чырвонае Зарэчча». Арыштава­ны 27.09.1936, 19.12.1936 зняволены на 5 гадоў. Рэабілітаваны 05.02.1990.
ШЧЭРБІН Раман. У час калектывізацыі рас­кулачаны і разам з сям'ёй высланы ў Хабараўскі край. Памёр у месцы адбыцця пакарання. Рэабілітаваны ў 1989.
ШЧЭРБІН Сямён Яўціхіевіч, н. у 1902. Пра-цаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 13.04.1933, 17.05.1933 зняволены на 3 гады ў ППЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.
ШЧЭРБІН Тарас Лявонавіч, н. у 1898. Пра цаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 27.03.1930, 15.04.1930 раскулачаны і высланы ў Сібір. Рэабілітаваны ў 1989.


Автор блога Люмила Бусел, 26.01.2018.

среда, 17 января 2018 г.

Прочитано библиотекарем: Преддверие небес

Куликова И. Преддверие небес: Сказка для детей и взрослых: для среднего школьного возраста / Ирина Куликова. – Мн.: Белорусский Экзархат, 2007. – 96 с., ил. 
Великолепно оформленная книга, с яркими, красочными иллюстрациями. Повесть-сказка, сочетающая реальность и фантазию, это повесть о любви, дружбе и вере.
История повествует нам о девочке по имени Настя, которая живёт с бабушкой и неизлечимо больной мамой, угасающей прямо на глазах. Совсем недавно Настина мама – профессорская дочка, статная, золотоволосая голубоглазая красавица имела престижную работу, была счастлива.  Её бросил любимый человек. Молодая женщина тяжело заболела после ухода из семьи мужа.  Насте тринадцать лет, она не может понять почему так случилось?  Она любит отца, очень переживает за маму и отчаянно просит Бога помочь ей. Рядом с их дачей летом в деревне проживает семья японцев, работающих в России. Настя подружилась с японским мальчиком Нико, он подарил ей кошку Тацуту. Его бабушка – православная. В Японии тоже есть православные храмы, основанные в позапрошлом веке миссионером. В книге Нико забыл его имя, но мы понимаем, что речь идёт о равноапостольном архиепископе Николае Японском.
 По сюжету сказки, бабушка Лиза заболевает и остаётся в городе, прислав вместо себя Анастасию (понятно, что это святая покровительница Насти). Женщина оказалась бесценной помощницей. С ней маме становится легче, вернулся аппетит, щёки порозовели. Анастасия говорит девочке, что её маму можно вылечить - нужно найти цветок с Дерева, которое растёт в удивительном Саду, заварить как чай и дать выпить маме…
 Но сделать это непросто, для этого ей придётся пройти множество миров и опасностей, таящихся в них. Анастасия даёт девочке волшебный медальон с кусочком мела. Нарисовав им дверь на стене, на дереве, можно войти через неё в другие миры. Так Настя и её верная кошка Тацута, (которая попав в другой мир, научилась говорить и увеличилась в размерах до львицы), проходят другие миры. Девочку сопровождает маленький крылатый человечек Андрей - Помощник и Советчик (ангел-хранитель), он подсказывает, как ей поступать в трудных ситуациях. Что же касается миров, в которые друзья попадают, то если понаблюдать, то понимаешь, что каждое из представленных читателю мест, это своеобразная притча. Каждый мир показывает нам: Какими люди становятся без Бога и куда их может завести путь безбожия; Как влюблённость может затуманить разум и сбить с верного пути; Как важно иметь и ценить своих настоящих друзей; Как долог и тернист иногда бывает путь к цели; Что красивая оболочка, это не гарант, что внутри человека будет царствовать такая же красота; Что внешность бывает обманчива и под личиной добра может скрываться и зло.
Очень мудрая и волнительная сказка. В ней переплелись реальные и мифические события. Реальная девочка Настя с проблемами её семьи, волшебный медальон, чудодейственный кусочек мела, говорящая кошка…  Насте много пришлось испытать страхов, пройти преград, пока она нашла удивительный Сад, волшебное Дерево и, с божьей помощью, сорвала целебный цветок с листиками и спрятала его в медальон. Может быть, преодолевая свои страхи и сомнения, мы учимся быть сильнее и мудрее, учимся любить и верить…
Книга Ирины Куликовой «Преддверие небес» есть в фонде Дубровской сельской библиотеки.


Автор блога Людмила Бусел, 17.01.2018 г. 

четверг, 11 января 2018 г.

Одинокий лебедь - почему не улетел?

Одинокий лебедь: почему не улетел?
Уже несколько дней, проезжая и проходя по мосту через Ипу возле д. Дуброва, видим одинокого лебедя, который плавает по водной глади.  Зима в этом году задерживается. Минусовая температура (- 4, -6) пришла только после Рождества. Днём же пока ноль или маленький минус. Благодаря отсутствию морозов река не стала. Но пройдёт какое-то время, и зима, вступит в свои права, река покроется льдом, и лебедя постигнет участь Серой шейки из сказки Мамина-Сибиряка.
«Как поступить?», «Что делать?» — эти вопросы мы задали сегодня  Светлогорской районной инспекции охраны природы.  Стоит отметить, что найти её координаты оказалось непросто. По номеру телефона, который выдал поисковик на запрос, ответил гражданин, сказал, что уже год  пользуется этим номером, что ему без конца звонят, как в инспекцию, и он просто вынужден отключать телефон.
Проявив настойчивость, набрав ещё пару-тройку номеров, дозвонились в инспекцию охраны животного и растительного мира.
 — Есть такие понятия, как дикая природа и естественный отбор, и вмешиваться в них не следует. Изымать из естественной среды лебедя не нужно. Возможно, птица соберётся с силами и улетит, - ответил инспектор.
Взяв мои координаты, обещал позвонить, кое-что уточнив по этому поводу. Пока звонка не было.
Мнение специалиста понятно, но чисто по-человечески трудно с ним согласиться и оставаться равнодушным, с тревогой глядя на одиноко скользящего по воде в январе серого лебедя.
Что случилось с природой? Зимнее половодье в четырёх районах Беларуси, птицы уже собрались птенцов выводить, не понимая, что ещё не март, и не апрель, почки на сирени набухли... 
Автор блога Людмила Бусел, 11.01.2018 г., фото автора.